Манифест Карбалевича

Кредо белорусского национализма
 


На прошлогодний спич Юрия Шевцова о символическом значении для Беларуси празднования Дня независимости 3 июля откликнулся известный оппозиционный публицист Валерий Карбалевич. Он посчитал статью Шевцова «манифестом русского мира» и в ответ разразился «манифестом белорусского национализма».

По сути это так, поскольку в своем комментарии Шевцова он воспроизвел кредо белорусского национализма. Там всего несколько ключевых идей.

1. Советский период в истории Беларуси воспринимается как колониальный. Для националистов не существует развития в БССР белорусской науки, культуры и образования, становления основных институтов государственности и экономики. Это странно, поскольку именно в советское время большинство белорусов получили доступ к социальным лифтам и возможностям управлять своей республикой. На этом базисе возникла и современная Республика Беларусь.

2. Национальный миф — ключевой элемент мировоззрения. Не правда, не факты, а МИФ. Именно поэтому ВКЛ — «беларуская дзяржава», бело-красно-белый флаг — «сцяг Хрыста», явленный в битве под Оршей, а пронацистские коллаборанты — «героі нацыі». Мифология вместо реальности, вера в которую оправдывается страхом перед чужими мифологиями. Именно мифологичность сознания делает из адептов «свядомого кола» своеобразную секту, члены которой полагают себя избранными жрецами националистического культа, ответственными за создание и поддержание мифов. Именно эта логика легко прочитывается в комментарии Карбалевича.

Председатель.BY
 


 

Валер Карбалевіч
Маніфэст рускага сьвету ад Юрыя Шаўцова


У гарачых дыскусіях на розных форумах пра парад і Дзень Незалежнасьці зьвярнуў на сябе ўвагу артыкул палітоляга Юрыя Шаўцова «Беларусь: независимая, европейская, русская», апублікаваны на сайце IMHOclub.

Артыкул канцэптуальны. Гэта свайго роду маніфэст.

Кажуць, што пра каштоўнасьці, як і пра густы, спрачацца ня варта, бо бессэнсоўна. Але тут гаворка ідзе не пра асабістыя, а пра грамадзкія каштоўнасьці, і, урэшце, пра будучую Беларусь.

Галоўны сэнс артыкула ў тым, каб апраўдаць выбар даты сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. Задача цяжкая і няўдзячная. Можа, гэтым тлумачыцца тое, што аўтар зьвяртаецца да стылю, які яму не ўласьцівы. Юры Шаўцоў хоць і праўладны палітоляг, але заўсёды імкнуўся выказвацца падкрэсьлена акадэмічна, выкарыстоўваць аргумэнты з аналітычнага арсэналу. Але ў гэтым артыкуле ўсё інакш. Дэманструючы нянавісьць да нацыяналізму, ён пераходзіць да нейкага ляманту, выкарыстоўваючы рыторыку сумнавядомага прапагандыста БТ Яўгена Новікава ці нейкага дзіўнага пэрсанажа тэлевізійных ток-шоў Баравіка, які ў асноўным лаяўся і абражаў апанэнтаў.

Вось, напрыклад, Шаўцоў піша:

«Беларусы адмовіліся саджаць сабе на шыю ілжывае і подлае ў самой сваёй сарцавіне сьвядомае кола».

Альбо вось яшчэ:

«3.07 як Дзень незалежнасьці — гэта яшчэ і пункт адмовы ад злога і жорсткага цемрашальскага варʼяцтва ўсходнеэўрапейскіх нацыяналізмаў».

Выкарыстоўваньне такой рыторыкі — гэта адмова ад аналітыкі і пераход да прапаганды і агітацыі.

Але зьвернемся да зьместу артыкула. Аўтар цешыцца, што «толькі Беларусь працягвае савецкую традыцыю ў сваёй дзяржаўнасьці... захавала пераемнасьць да савецкай гісторыі». Незразумела, у чым для краіны перавага апэляваньня да «саўка», да каляніяльнай спадчыны.

Але далей ідзе проста выбітны пэрл:

«Беларусы адзіныя, хто пасьлядоўна захавалі памяць аб сваёй рэальнай гісторыі».

Насамрэч, цяжка яшчэ знайсьці ў сьвеце народ з такой скалечанай гістарычнай памяцьцю, як беларусы. Па сусьветных мерках — гэта вельмі старажытны народ. Беларусы пражываюць на гэтай зямлі звыш тысячы гадоў. Напрыклад, 3 сакавіка споўнілася 950 гадоў гораду Менску. Нешматлікія сталіцы ў сьвеце могуць пахваліцца такой старажытнай гісторыяй. Але беларускае грамадзтва і дзяржава адлічваюць сваю гісторыю з 1917 году. Усе афіцыйныя беларускія сьвяты — савецкія. Як і помнікі, назвы вуліц, станцый мэтро і інш. Ствараецца ўражаньне, што да 1917 году тут, на гэтай тэрыторыі, ніхто ня жыў.

Катэгарычна пратэстуючы супраць таго, каб адлічваць незалежнасьць ад моманту зьяўленьня Рэспублікі Беларусь пры распадзе СССР, Шаўцоў прыводзіць такі аргумэнт:

«Дзень незалежнасьці па дэклярацыі на руінах СССР — гэта фікцыя, нейкі суіцыдальны акт, які кладзецца ў аснову дзяржаўнай ідэалёгіі... Гэта проста падтрымка палітыкі па развалу вялізнай дзяржавы знутры. Закласьці такую дату ў аснову дзяржаўнай ідэалёгіі незалежнай дзяржавы — гэта закласьці пэрспэктыву таго самага ў сваёй жа ўжо малой, але краіне».

Зазначу, што большасьць дзяржаў, якія сёньня існуюць у сьвеце, сталі незалежнымі ў выніку распаду імпэрый, у тым ліку каляніяльных. І менавіта гэты момант фіксуецца ў нацыянальнай гісторыі і гістарычнай памяці як велічны трыюмф нацыянальнага духу, прарыў да ўласнай дзяржаўнасьці, пункт адліку да новага самавыяўленьня соцыюму. Ва ўсім сьвеце гэта лічыцца актам нараджэньня, чаму ў беларускім выпадку — гэта акт суіцыду? Дзіўная лёгіка.

Юры Шаўцоў увесь час зьвяртаецца да даты 3 ліпеня:

«3.07.1944 — гэта сапраўды сымбалічны дзень выратаваньня беларусаў ад самай небясьпечнай за ўсю гісторыю беларусаў пагрозы прыгнёту і зьнішчэньня. І беларусы — адзіная нацыя ў Эўропе, якая паклала гэтую памяць вышэй за ўсе астатнія падзеі ў сваёй гісторыі. Нешта падобнае ляжыць у падмурку Ізраіля».

Нельга аспрэчваць, што 3 ліпеня — сапраўды важная для Беларусі дата. Яна адзначалася яшчэ ў савецкія часы. Гэты дзень можна вызначыць, напрыклад, як Дзень выратаваньня ад фашызму. Але пры чым тут дзяржаўная незалежнасьць? Такое ўражаньне, што Шаўцоў дрэнна разумее сэнс гэтай зьявы.

Яшчэ адна парадаксальная выснова аўтара:

«Беларусы адмовіліся залежаць ад зьнешніх сіл». Адразу ж узьнікае пытаньне, якое проста просіцца з вуснаў усіх, хто хоць трохі цікавіцца палітыкай: а як жа вялізная залежнасьць ад Расеі? З кантэксту артыкула высьвятляецца, што пад зьнешнімі сіламі Шаўцоў разумее Захад, а Расея — ніякая ня зьнешняя сіла. «Беларусь — гэта эўрапейская частка Расеі», — з гонарам маніфэстуе аўтар. Вось такое ў яго ўяўленьне пра незалежнасьць.

Галоўную небясьпеку для Беларусі Шаўцоў бачыць у нацыяналізьме. І асноўны патас артыкула — выкрыцьцё гэтай ідэалягічнай плыні і яе носьбітаў. Ён заклікае не паўтараць трагічны досьвед краін Усходняй Эўропы, якія заклалі ідэалёгію нацыяналізму ў падмурак сваёй дзяржаўнасьці. Чамусьці гэты досьвед Шаўцоў зьвязвае з забойствамі. Але відавочна, што аўтар вельмі ня любіць беларускі нацыяналізм і ўсяляк яго шальмуе. І з гонарам канстатуе: «Беларусы — адзіная нацыя ва Ўсходняй Эўропе, якая пабудавала дзяржаўнасьць не вакол нацыянальнага міту, які асэнсавана ствараецца сьвядомым колам. А вакол звычайнай нармальнай грамадзкай салідарнасьці, здаровага сэнсу, уладкаваньня нармальнага побыту на сваёй тэрыторыі. У канчатковым рахунку беларусы пабудавалі дзяржаву вакол праўды і дабрыні». Дадам ад сябе: а яшчэ за ўсё добрае, супраць усяго дрэннага і за мір ва ўсім сьвеце.

Будаваць нацыю на аснове здаровага сэнсу, уладкаваньня нармальнага быту, праўды і дабрыні яшчэ ніхто ў сьвеце не спрабаваў. Бо ўяўленьні пра здаровы сэнс, праўду і дабрыню ў розных людзей розныя. Гэта не каштоўнасьць, якая абʼядноўвае насельніцтва ў нацыю. І гэта ня можа стаць духоўным змацаваньнем соцыюму. Уладкаваньне нармальнага быту ня можа быць ідэалёгіяй нацыетварэньня. Грамадзяне розных краін, засяляючыся ў гатэль, таксама ўладкоўваюць свой побыт.

Але галоўная небясьпека падобнага падыходу ў іншым. Адмова ад нацыянальнага міту адчыняе дзьверы для зьяўленьня тут іншага, чужога міту. Бо прырода не цярпіць пустаты. Ідэалягічнага, каштоўнаснага вакуўму не бывае. Калі гэтая ніша не запоўненая адным мітам, то яе зойме іншы, канкуруючы міт. А які міт тут ляжыць на паверхні, лунае ў паветры, дамінуе ў інфармацыйнай прасторы? Правільна. Гэта ідэалягема «русского мира». Яна прасоўваецца праз расейскія тэлеканалы, расейскую культуру, расейскія інфармацыйныя плыні. Адмова ад беларускага нацыянальнага міту абяззбройвае нацыю, адчыняе шлях для ўкараненьня тут расейскага міту, які, дарэчы, добра распрацаваны. Гэта абʼектыўны працэс, які не залежыць ад жаданьняў, магчыма і шчырых, экспэртаў.

Таму насамрэч уся канцэптуальная пабудова Юрыя Шаўцова — гэта нішто іншае, як маніфэст «русского мира» ў Беларусі. Так атрымліваецца, хоць, упэўнены, сам аўтар так ня лічыць.
   
 

Юрий Шевцов
Беларусь: независимая, европейская, русская



https://imhoclub.by/ru/material/belarus_nezavisimaja_evropejskaja_russkaja
 
        
Ошибка в тексте? выдели на нажми Ctrl+Enter. Система Orphus
 
Участники дискуссии: Alexander Alex, Валентин Антипенко
Комментарии
  •  
    10 июля 16:01
    №1 Валентин Антипенко Беларусь

    Шевцов правильно расставил акценты, и Карбалевичу, кроме давно известных мантр, нечего было сказать.

    Очень сомневаюсь, что ему самому пришло в голову ввязаться в полемику с человеком, намного превосходящим его во всех отношениях.

    Явно, попросили или поднажали спонсоры

     
  •  
    10 июля 19:10
    №2 Alexander Alex
    Занятно - такой "гигант мысли" как Корбалевич фактически ничего не ничего не сказал, кроме этого:
    "Будаваць нацыю на аснове здаровага сэнсу, уладкаваньня нармальнага быту, праўды і дабрыні яшчэ ніхто ў сьвеце не спрабаваў. Бо ўяўленьні пра здаровы сэнс, праўду і дабрыню ў розных людзей розныя. Гэта не каштоўнасьць, якая абʼядноўвае насельніцтва ў нацыю. І гэта ня можа стаць духоўным змацаваньнем соцыюму. Уладкаваньне нармальнага быту ня можа быць ідэалёгіяй нацыетварэньня. "
    Т.е. "мы (белорусские националисты) будем строить нацию не на основах здравого смысла, правды и добра!" Не удивительно, что народ шарахнулся от них, как прокаженных!

     
 

Вы зарегистрированы как Виртуальный член клуба (ВЧК)

Виртуальный член клуба имеет право:

Если же вы хотите получить дополнительные права:

просим вас дополнить (отредактировать) свой профиль.

Хочу стать Реальным членом клуба
Отменить